Расейскі дэпутат: ІД забіла двух расейцаў, узятых у палон


Дэпутат Дзярждумы Віктар Вадалацкі паведаміў пра забойства расейцаў Рамана Забалотнага і Грыгорыя Цуркану, узятых у палон баевікамі «Ісламскай дзяржавы».

«Пацвярджаецца інфармацыя, што пасля той часткі відэазвароту, якая была паказаная ў сацыяльных сетках, ім падсунулі паперу, якую яны мусілі прачытаць на камеру… Іх прымушалі гэта зрабіць, але ні Раман, ні Грыгорый не падпарадкаваліся гэтаму патрабаванню», – заявіў Вадалацкі, дадаўшы, што расейцы мусілі, у прыватнасці заявіць, што ўступаюць у «Ісламскую дзяржаву».

Вайсковы аглядальнік пра расейскія страты ў Сірыі

Паводле дэпутата, пасля адмовы прачытаць тэкст Забалотнага і Цуркану забілі.

Пра смерць у Сірыі свайго земляка Рамана Забалотнага заявіў і дэпутат гарадской Думы Растовы-на-Доне Анатолій Катляроў.

Раней у медыях з’явілася відэа з двума расейцамі, захопленымі ў палон «Ісламскай дзяржавай».

НМ, belsat.eu, паводле РИА Новости

Глядзі таксама
Каментары