Суд Наўгародскай вобласці арыштаваў кіраўніка мясцовага ўпраўлення «Роспотребнадзор» (федэральная служба па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека ў Расеі) Анатоля Расалоўскага.
Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару ў выглядзе стаматалагічных паслугаў на суму 496 000 расейскіх рублёў ($ 7750) ад дырэктара кампаніі «Белгранком», паведамляе ў «Twitter’ы» Следчы камітэт РФ.
ЮВ, belsat.eu