Расейскі БТР патануў у моры разам з экіпажам


Бронемашыну накрыла хваляй ля выспы Сахалін, дзе цяпер праходзяць маштабныя вучэнні «Усход – 2014».

Інцыдэнт адбыўся 22 верасня каля 8:00 па маскоўскім часе ў заліве Аніва, – паведамляе «Интэрфакс» са спасылкай на Мінабароны Расеі.

Марскі дэсант накрыла хваляй за 300 метраў ад выспы. У выніку здарэння адна з бронемашын сышла пад ваду. «У баявой машыне знаходзіўся экіпаж і дэсант у колькасці дзесяці чалавек. Падчас выратавальнай аперацыі сямёра вайскоўцаў былі аператыўна паднятыя на паверхню і дастаўлены на бераг», – гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Вучэнні «Усход-2014» стартавалі 19 верасня на тэрыторыі Усходняй вайсковай акругі РФ. У іх прымаюць удзел каля 100 тыс. расейскіх жаўнераў.

Паводле планаў Мінабароны РФ, вайскоўцы адпрацоўваюць абарону марскога ўзбярэжжа і выспаў на палігонах Сахаліна, Камчаткі, Чукоткі, у Паўднёвай часткі Прымор‘я ды марскіх палігонах Камчацкага і Прыморскага раёнаў.

Завяршэнне вучэнняў запланавана на 25 верасня.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў