Расейскі барацьбіт з імпартам Стас Барэцкі спаліў свой BMW

video

На афіцыйным Youtube-канале расейскага музыкі Стаса Барэцкага з’явілася відэа, на якім ён спальвае свой BMW дзеля «падтрымання айчыннага вытворцы».

На відэароліку музыка спачатку аблівае свой аўтамабіль са словамі: «Я супраць усяго заходняга!». Пасля з крыкам «За расейскі аўтарынак!» ён падпаліў еўра-купюру, якую затым кінуў у аўтамабіль, падае tvrain.ru.

«Я пазбавіўся заходняй машыны. Я за расейскі тавар, таму зрабіў усё паводле сваіх перакананняў, пра што ніколькі не шкадую», – сказаў расеец на камеру.

У канцы відэа ён зубамі разадраў пляшку піва, затым сеў у «шасцёрку» і з’ехаў. Гэтую расейскую мадэль знялі з вытворчасці яшчэ ў 2005 годзе.

Хваля славы прыйшла да Стаса Барэцкага, калі ён пачаў змагацца з забароненымі да ўвозу ў Расею імпартнымі прадуктамі. Музыка знішчаў на публіку ёмістасці з імпартным півам, тэхніку «Apple», ірваў на шматкі майткі імпартнай вытворчасці.

МЯ, паводле tvrain.ru

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары