Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны абяцае вывесці на вуліцы 212 гарадоў


Аляксей Навальны.
Фота: navalny.feldman.photo

12 чэрвеня адбудзецца ўсерасейская антыкарупцыйная акцыя, якую арганізуе штаб патэнцыйнага канкурэнта Уладзіміра Пуціна ў прэзідэнцкай гонцы ў 2018-ым.

Напярэдадні акцыі невядомыя ўзламалі сайт Яраслаўскай пракуратуры і апублікавалі на ім скандальны фільм Навальнага «Он вам не Димон» з подпісам «сядзіце дома», а то мы вам пасадзім.

11 чэрвеня ў Туле людзі ў цывільным затрымалі мясцовага каардынатара штабу Навальнага і завезлі ў аддзяленне паліцыі.

26 сакавіка антыкарупцыйная акцыя прайшла ў 84-ох расейскіх гарадах.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў