Расейская журналістка міністру абароны Польшчы: Вам хопіць аднаго батальёну, каб абараніць сябе?


Карэспандэнтка тэлеканалу «Расея» звярнулася па-расейску да Антонія Мацерэвіча пасля канферэнцыі саміту NATO ў Польшчы.

Нягледзячы на канец мерапрыемства, ён затрымаўся, каб адказаць на пытанні рэпарцёраў.

У пэўны момант увагу перахапіла расейская журналістка.

– Чаму Вы назвалі Расею галоўнай пагрозай у свеце?

– Я назваў яе так і буду так доўга называць, пакуль яна будзе акупаваць Украіну. Пакуль будзе весці вайну супраць незалежнай Украіны. Так гэта гучыць, і прашу цытаваць гэта цалкам. Я назваў яе так, таму што гэта адзіная краіна ў Еўропе, якая сваймі ваеннымі дзеяннямі парушае мірны парадак. Расейскія войскі забівалі людзей ва Украіне. Гэтак быць не можа., – адказаў ён на выпад расейкі.

Журналістка аднак не супакойвалася.

– Ці дастаткова вам аднаго батальёну, каб сябе абараніць? – спытала яна.

Міністр абароны не адказаў на правакацыю. Ён падзякаваў і сказаў, што канферэнцыя ўжо скончылася.

  • Альянс пацвердзіў размяшчэнне 4-ох батальёнаў на ўсходнім флангу. Шматнацыянальныя батальёны па тысячы жаўнераў NATO прыбудуць у Еўропу ўжо ў наступным годзе: батальёнам у Эстоніі будуць камандаваць брытанцы, у Латвіі – канадцы, у Літве – немцы, а ў Польшчы – амерыканцы.

Саміт НАТО ў Варшаве скончыўся. Хутка пачнуць з’яўляцца войскі

НАТО: Новая рэальнасць. Ці пагражае альянс Беларусі?

Як Расея падштурхнула Грузію і Украіну да НАТО

ДР belsat.eu

Стужка навінаў