«Расейская вясна» ўжо ў Менску?


Трафарэты з графіці з выявай аўтамата ды слоганам «расейская вясна» з’явіліся на бетонных слупах ЛЭП каля Сляпянскага каналу ў раёне вуліцы Філімонава, што ў Партызанскім раёне Менску.

Як вядома, сам тэрмін «Расейская вясна» стаў папулярны пасля падзеяў вясны 2014-га ва Украіне. Гэта агульная назва для паўстанняў сепаратыстаў пад кіраўніцтвам Расеі ў Крыму і на Данбасе.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў