Расейская сямʼя з'ела за вечар шэсць скрадзеных тартоў


Яшчэ некалькі дзясяткаў планавалі з’есці пазней.

У Міхайлаве ў Разанскай вобласці жанчына ўзламала складское памяшканне прадуктовай крамы і скрала з яго некалькі дзясяткаў тартоў.

Паводле прадстаўнікоў прэсавай службы Упраўлення МУС Расеі па Разанскай вобласці, раніцай 8 лістапада ў паліцыю звярнуўся працаўнік крамы, які заўважыў, што ашалёўка сцяны пашкоджаная. Пры аглядзе памяшкання высветлілася, што ўначы са склада выкралі тарты.

«Паліцыянты апыталі мясцовых жыхароў і хутка ўсталявалі – у якім доме гораду позна ўначы пачалося «салодкае свята», – гаворыцца ў паведамленні праваахоўнікаў.

Выкрадальніца – 41-гадовая мясцовая жыхарка, якую раней ужо судзілі за крадзеж. За некалькі гадзін жанчына разам са сваякамі паспела з’есці шэсць тартоў. Рэшту скрадзенага паліцыянты канфіскавалі.

Цяпер паліцыя вырашае, ці распачынаць крымінальную справу.

ДД

Стужка навінаў