Расейская рокерша заспявала ў Менску па-беларуску


Вядомая расейская спявачка Дыяна Арбеніна, якая спявае ў гурце «Начныя снайперы», выканала беларускую народную песню «Засіялі зоркі» на канцэрце ў Менску.

Дыяна Арбеніна мае беларускія карані, нарадзілася ў Валожыне, але з маленства жыве ў Расеі.

3 ліпеня 2014 Дыяна Арбеніна выступіла з канцэртам у Кіеве. Артыстка са сцэны падтрымала Украіну і выбачылася за сваіх расейскіх калегаў, якія да гэтага часу не выказалі словаў падтрымання. Праз некаторы час былі адмененыя канцэрты спявачкі ў Цверы, Курску, Белгарадзе, Арле, Валгаградзе, Казані, Кастраме і Ніжнім Ноўгарадзе, а ў верасні адмянілі ейны яе паэтычны вечар, які павінен быў стаць адным з падзей фестывалю «Букмаркет» у Маскве.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары