Расейская пракуратура прызнала бессэнсоўнасць праверкі абставінаў аддзялення Прыбалтыкі ад СССР


Генпракуратура РФ лічыць, што «юрыдычных перспектываў у гэтай гісторыі няма», цытуе прадстаўніка расейскага ведамства Марыну Грыднёву tass.ru.

Чыноўніца адзначыла, што пракуратура вымушаная правяраць усе дэпутацкія запыты, нават калі яны бессэнсоўныя. «Часамі бывае, што ў некаторых з іх цалкам адсутнічае здаровы сэнс», – заявіла Грыднёва.

Нагадаем, што Генпракуратура РФ па ініцыятыве расейскіх дэпутатаў правярала законнасць рашэння Дзяржаўнага Савету СССР ад 1991 г. аб прызнанні незалежнасці прыбалтыйскіх дзяржаваў.

Першы кіраўнік незалежнай Літвы прапанаваў не рэагаваць на гэты тролінг. Паводле яго, расейская ўлада хацела справакаваць Літву на спрэчкі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары