Расейская пракуратура праверыць законнасць незалежнасці балтыйскіх краінаў


Генпракуратура Расеі пачала праверку законнасці прызнання незалежнасці прыбалтыйскіх дзяржаваў Дзяржаўным Саветам СССР у 1991 годзе. Пра гэта «Інтэрфакс» паведаміла крыніца «знаёмая з сітуацыяй». І могуць паставіць яе пад сумнеў – падобна як Хрушчоў паставіў пад сумнеў перадачу Крыму Украіне.

«Юрыдычна рашэнне аб прызнанні незалежнасці краін Балтыі недасканала ў сувязі з тым, што яно прымалася неканстытуцыйным органам», – заявіў суразмоўца агенцтва, імя якога не раскрываецца.

Паводле крыніцы, адказ на гэты зварот будзе аналагічны крымскай праблеме, у якой Генпракуратура РФ ужо прызнала незаконным перадачу ў 1954 годзе Крыму са складу РСФСР у склад Украіны.

Тым не менш, гэта рашэнне не мае ніякіх рэальных прававых наступстваў:

«Генпракуратура РФ толькі канстатавала факт, а менавіта тое, што перадача Крыму Украіне ў часы Мікіты Хрушчова адбылася не на канстытуцыйнай аснове, паколькі адпаведныя рашэнні прымаліся не паўнамоцнымі органамі ўлады», – растлумачыў суразмоўца агенцтва.

Паводле суразмоўцы, «у цяперашніх умовах і рэаліях няма таго ўладнага органу, які мог бы адмяніць гэтае рашэнне. Хоць такой неабходнасці ўжо і няма Крым зноў знаходзіцца ў складзе Расеі, і пытанне перайшоў у палітычную плоскасць».

Крыніца «Інтэрфаксу» у той жа час папярэджвае, што гэтым разам адказ Генеральнай пракуратуры павінен быць больш збалансаваным:

«Прызнаючы незаконнымі тыя ці іншыя лёсавызначальныя рашэнні, можна зайсці занадта далёка – аж да праблемы легітымнасці стварэння СССР і іншых дзяржаў».

Кіраўніцтва Літвы ўжо адрэагавала на навіну пра расследаванне Расеі па пытанні законнасці прызнання Савецкім Саюзам незалежнасці балтыйскіх краінаў.

«Наша незалежнасць была здабытая крывёю жыхароў Літвы І ніхто не можа на яе замахвацца. Свой лёс вырашаем толькі мы самі», – заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што дзеянні расейскай пракуратуры ў Літве расцэньваюць як правакацыю.

Дзяржаўная рада СССР прызнала незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі 6 верасня 1991 года, на першым жа сваім пасяджэнні.

ЦГ, ДР, belsat.eu, паводле interfax.ru, ru.delfi.lt

Стужка навінаў