Пенсіянерка перадала міністру працы і сацыяльнага развіцця Новасібірску Яраславу Фралову мыла і вяроўку.
«Падарункавы набор» яна набыты ў мясцовай краме за 89 расейскіх рублёў (каля $ 1,35). Менавіта на гэтую суму ў рэгіёне плануецца павялічыць пражыткавы мінімум для пенсіянераў, паведамляе праваабарончая арганізацыя «Грамадзянскі патруль» на старонцы «ВКонтакте». Пенсіянерка перадала падарунак праз працаўніка міністэрства.
Бюджэт пражыткавага мінімуму (БПМ) пенсіянера ў Новасібірску ў 2019 годзе складзе 8814 рублёў (каля $ 135). У Беларусі БПМ пенсіянера складае Br 157,5 (амаль у два разы меншы, чымся ў Расеі).
ЮВ, belsat.eu