Расейская паліцыя шукае грошы ЮКОСа. У офісах руху «Открытая Россия» прайшлі вобшукі


5 кастрычніка адбыўся вобшук у хаце галоўнага рэдактара інтэрнэт-выдання openrussia.org Веранікі Куцылы і ў бацькоў старшыні руху «Открытая Россия» Аляксандра Салаўёва.

Перад вобшукам следчыя прадʼявілі пастанову, у якой было пазначана: «першая справа ЮКОСа» (распачатая ў 2003 годзе). Ператрус пачаўся а 6:30 раніцы (паводле Масквы).

Ператрусы ў працаўнікоў руху па «справе ЮКОС» пачаліся ў снежні 2015 года. Паводле следства, рух існуе на сродкі ад продажу выкрадзенай нафты.

Расейскі тэлеканал ren.tv апублікаваў відэа вобшукаў.

Галоўным саўладальнікам кампаніі ЮКОС да 2004 года быў Міхаіл Хадаркоўскі. У 2005 годзе суд прызнаў яго вінаватым у махлярстве. У 2013 годзе прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін памілаваў Хадаркоўскага.

Цяпер Міхаіл Хадаркоўскі жыве ў Лондане. Ён зʼяўляецца заснавальнікам руху «Открытая Россия». Генпракуратура прызнала «непажаданаю» дзейнасць гэтай арганізацыі на тэрыторыі РФ.

Міхаіл Хадаркоўскі пракаментаваў вобшукі ў сваім «Twitterы».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў