Расейская лабараторыя знайшла чарвяка ў турэцкім апельсіне


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcGQ1aUZ3RWpyOEUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Расейцы пачалі больш пільна правяраць турэцкія харчы. Адразу ж знайшлі парушэнні.

Урад Расеі загадаў Рассельгаснагляду больш пільна правяраць прадукты з Турцыі пасля таго, як Міністэрства сельскай гаспадаркі заявіла, што 15 % турэцкага сельскага імпарту не адпавядаюць нормам.

Турэцкія памідоры і апельсіны праверылі ў лабараторыі ў Маскоўскай вобласці 26 лістапада.

На відэакадрах бачна, як спецыялісты пад мікраскопам разглядаюць садавіну і гародніну і знаходзяць лічынкі мухі, а таксама чарвяка.

Перадузятыя праверкі харчоў з’яўляюцца вынікам абвастрэння стасункаў паміж Расеяй і Турцыяй, пасля таго як турэцкія вайскова-паветраныя сілы 24 лістапада збілі расейскі знішчальнік Су-24.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў