«Расейская авіябаза? Хай будзе, мы з Расеяй вельмі вялікія браты!» (апытанка ў Бабруйску)


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=GYfs2_Bm6xw”][/vc_column][/vc_row]«Белсат» запытаўся ў жыхароў Бабруйску, як яны ставяцца да імавернага з’яўлення ў іх горадзе расейскай вайсковай авіябазы.

«Цалкам падтрымліваю прысутнасць расейскіх войскаў у нас у Беларусі. Нам так будзе спакайней», – адказаў мужчына.

Іншы жыхар Бабруйску таксама падтрымаў з’яўленне расейскай вайсковай авіябазы:

«Калі база будзе, то няхай яна будзе! Мы не супраць. Мы разам з Расеяй, вельмі вялікія браты».

Расейская вайсковая авіябаза можа пачаць функцыянаваць у Бабруйску ўжо ў студзені 2016-га года. Пра гэта паведаміла расейская «Независимая Россия».

Былы кандыдат на прэзідэнцтва Уладзімір Някляеў заклікаў прыходзіць 4 кастрычніка на плошчу Свабоды ў Менску на акцыю супраць расейскай вайсковай базы.

Стужка навінаў