Расейскаму сатырыку Віктару Шандаровічу не дазволілі выступіць у Беларусі


Віктар Шандаровіч, фота ТАСС

Беларускія ўлады не далі дазволу на выступ расейскага пісьменніка-сатырыка Віктара Шандаровіча. Творчая вечарына ў канцэртнай залі «Менск» была запланаваная на 28 кастрычніка.

«Мае восеньскія выступы ў Беларусі адмяняюцца. Атрымаць канцэртны дазвол у Адміністрацыі прэзідэнта аказалася справай немагчымай», – напісаў Шандаровіч на сваёй старонцы ў Facebook.

Сёлетняя праграма «Усё лепшае» мусіла быць прымеркаваная да 60-гадовага юбілею сатырыка.

Берасцейская абласная дзяржаўная філармонія, адказная за арганізацыю гастроляў, пацвердзіла адмену канцэртаў. Гледачам вернуць грошы за квіткі, якія каштавалі ад 45 да 80 рублёў.

Мінулым разам Шандаровіч без перашкодаў выступіў у Менску ў траўні 2017 года.

Віктар Шандаровіч – крытык Уладзіміра Пуціна з пачатку ягонай улады. Таксама ён крытыкуе Аляксандра Лукашэнку. У 90-я гады вёў на канале «НТВ» шоу «Куклы» – і Пуцін, і Лукашэнка былі персанажамі гэтай палітычнай сатыры.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары