Газета Міністэрства абароны «Во славу Родины» друкуе бліц-інтэрвʼю з расейскімі ўдзельнікамі батальённых тактычных вучэнняў, што адбыліся на палігоне Берасцейскі. Суразмоўцы-дэсантнікі цёпла адзываюцца пра гасціннасць беларусаў ды арганізацыю вучэнняў.
«Нам асабліва запомніўся палігон Берасцейскі, на каторым мы ў першыню скакалі з парашутам. Для мяне скокі былі асаблівыя,: бо я ўпершыню скокнуў з верталёта Мі-8, да гэтага скакаў толькі з Іл-76. Дарэчы, на вашым палігоне мяккая пясчаная глеба, гэта вельмі зручна падчас прызямлення» – падзяліўся ўражаннямі камандзір баявой машыны гвардыі старшы сяржант кантрактнай службы Віктар Несцераў.
Вучэнні адбываліся з 5 па 7 красавіка з выкарыстаннем авіяцыі, дэсанту і з баявой стральбою. У манеўрах бралі ўдзел каля 400 жаўнераў, у тым ліку жаўнеры з 76 Пскоўскай дывізіі, байцы якой удзельнічалі ў анексіі Крыму.
МЛ, belsat.eu
Фота vsr.mil.by