Расейскага журналіста Паўла Лабкова ў строі пеніса затрымала паліцыя


Вядомага тэлевядоўцу пакаралі штрафам у памеры $ 9.

Тэлевядоўцу Паўла Лабкова ў строі пеніса затрымалі міліцыянты. Журналіст разам з аператарам Сяргеем Ержанковым запісвалі сюжэт для каналу «Позитив-24» побач з інсталяцыяй у выглядзе велічэзнага велікоднага яйка.

Паліцыянты даставілі Паўла Лабкова ў пастарунак, угледзеўшы ў яго дзеяннях парушэнне грамадскага парадку. Аператара затрымліваць не сталі.

BBC падае, што журналіста ўжо выпусцілі, пакараўшы штрафам.

«Рэквізіт канфіскавалі, далі штраф у памеры 500 рублёў, – напісаў калега Лабкова. – Пойдзе на добраўпарадкаванне Масквы».

ДД

Стужка навінаў