Расейскага міністра Улюкаева прызналі вінаватым у атрыманні хабару і прысудзілі да 8 гадоў зняволення


Замаскварэцкі суд Масквы прызнаў былога міністра эканамічнага развіцця Аляксея Улюкаева вінаватым у атрыманні хабару – яго прысудзілі да 8 гадоў калоніі строгага рэжыму. Экс-міністру таксама прызначаны штраф у памеры хабару – 130 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 2 млн. долараў).

Абвінавачванне патрабавала асудзіць былога міністра да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Аляксей Улюкаев абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў памеры 2 мільёнаў долараў наяўнымі ад кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына. Незаконнае ўзнагароджанне, па версіі абвінавачвання, Улюкаев атрымаў за станоўчае заключэнне Мінэканамразвіцця на здзелку па куплі «Раснафтай» акцый «Башнафта». Улюкаев сваю віну катэгарычна адмаўляе і абвінавачвае Сечына ў правакацыі.

ІІ, belsat.eu, паводле meduza.io

Стужка навінаў