Расейскае следства распрацоўвае версію замежнага следу ў забойстве Нямцова


Затрыманыя 7 сакавіка падазраваныя ў забойстве апазіцыйнага расейскага палітыка Анзор Кубашаў і Заур Дадаеў могуць быць толькі выканаўцамі.

«У выніку праведзенай работы сёння затрыманыя двое падазраваных у здзяйсненні дадзенага злачынства – гэта Кубашаў Анзор і Дадаеў Заур, пра што праінфармаваны кіраўнік дзяржавы», — цытуе кіраўніка ФСБ Аляксандра Бортнікава ВВС.

Маці Дадаева заявіла аб невінаватасці сына.

Па адной з версіяў следства замоўцы знаходзяцца за мяжой. Пра гэта «Interfax.ru» паведаміла ананімная крыніца, якая займаецца «справай Барыса Нямцова». Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі агенцтва не атрымала. Паводле «Interfax.ru» 8 сакавіка адзін з падазраваных загінуў ад выбуху гранаты ў сталіцы Чачэніі.

«Жыхар Грознага, які падазраецца ў забойстве, быў блакаваны ў адной з кватэр шматпавярхоўкі па вуліцы Льва Яшына (Грозны). На патрабаванні паліцэйскіх здацца ён кінуў у іх бок ручную гранату. Пры гэтым ад выбуху сам атрымаў асколачнае раненне і памёр на месцы», – заявілі ў МУС Чачэніі.

8 сакавіка стала вядома, што па справе аб забойстве Нямцова затрыманыя яшчэ две асобы: малодшы брат Кубашава і невядомы мужчына, які ў момант забойства знаходзіўся разам з Дадаевым у машыне.

На мінулым тыдні афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Расеі Уладзімер Маркін назваў чатыры версіі забойства Барыса Нямцова:

  • забойства як правакацыя дзеля дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі ў Расеі
  • ісламска-экстрэмісцкі след (Нямцоў атрымліваў пагрозы ў звязку з яго пазіцыяй па расстрэлу журналістаў Charlie Hebdo у Парыжы)
  • украінскі след
  • камерцыйная дзейнасць Барыса Нямцова

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў