Расея і Францыя распачалі карыкатурную вайну


Французскае сатырычнае выданне пацвярджае, што ня ведае, што такое блюзнерства – і публікуе карыкатуру на тэракт, які адбыўся ў пятніцу ў Парыжы.

Пасля сёлетняй трагедыі ў рэдакцыі 7 студзеня, калі ісламскія радыкалы расстралялі журналістаў за карыкатуры на прарока Мухамеда, малюнкі часопісу толькі час ад часу трапляюць на старонкі сусветных медыях, хоць «Charlie Hebdo» выходзіць штотыдзень.

Нядаўна сусветная прэса пісала пра выданне ў сувязі з карыкатурамі на тэракт над Сінайскай паўвыспай, якія з’явіліся 4 лістапада на вокладцы: «Крушэнне над Сінаем. Нарэшце порна!».[/vc_column_text][vc_single_image image=”39931″ img_size=”large”][vc_column_text]На іншай карыкатуры ад кавалкаў расейскага самалёта ўварочваецца ісламскі баявік. Подпіс кажа, што «Расея распачала бамбардзіроўкі Ісламскай дзяржавы».[/vc_column_text][vc_single_image image=”39935″ img_size=”large”][vc_column_text]Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітры Пяскоў малюнкі блюзнерствам, а амбудсмэн па правах дзіцяці Павал Астахаў – «амаральным здзеклівым вычварэнствам».

Галоўны рэдактар «Charlie Hebdo» Жэрар Б’яр адказаў расейцам, што «яны свецкая, дэмакратычная і атэістычная газета»:

«Паняцці блюзнерства для нас не маюць ніякага значэння. Мы каментуем навіны, як і іншыя выданні. Крэмль спрабуе адхіліць увагу ад іншых праблемаў».

Старшыня расейскай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Ўладзмір Жырыноўскі паабяцаў адпомсіць французам. У парламентарнай газеце ЛДПР з’явіліся тры карыкатуры. Напрыклад, у адной з іх мастак прыгадвае далёкі 1812-ты: расейскі афіцэр вымятае з Расеі Напалеона.[/vc_column_text][vc_single_image image=”39939″ img_size=”large”][vc_column_text]«Московский комсомолец» пытаецца ў Charlie Hebdo, ці гэтага яны хацелі – і змяшчаюць калаж, на якім мусульманін гвалціць Жэрара Б’яра.[/vc_column_text][vc_single_image image=”39943″ img_size=”large”][vc_column_text]Пасля тэракту ў Парыжы 13 лістапада расейскія інтэрнэт-карыстальнікі задаваліся пытаннем, ці «Charlie Hebdo» будзе глуміцца і цяпер?

Аўтары выдання пацвярджаюць, што тэмаў табу для іх не існуе. У свежай карыкатуры, прысвечанай чорнай пятніцы. На малюнку – здані ў класічных бярэтах і з багеткамі пад пахай: «Французы вяртаюцца да нармальнага жыцця».[/vc_column_text][vc_single_image image=”39947″ img_size=”large”][vc_column_text]Раней рэдакцыя часопісу асудзіла тэракт у Парыжы і прынеслі свае спачуванні ахвярам і сем’ям загінулых. Б’яр на старонках выдання таксама раскрытыкаваў Новую антыкапіталістычную партыю, якая асудзіла атаку Францыі па пазіцыях Ісламскай дзяржавы ў Сірыі.

ДД, «Белсат»

Стужка навінаў