Расейку з «тратылам» выпусцілі пад заклад


Жыхарка Самары Марыя Рымар правяла ў СІЗА 12 дзён. Да суда, дата якога пакуль не вядомая, яна будзе заставацца ў Менску.

«Гэта не канец, але вялікі крок наперад. Вялікі дзякуй усім, хто падпісваў, распаўсюджваў, кансультаваў і г.д»., – напісаў муж Рымар у сацсетках.

Яшчэ 17 ліпеня Андрэй Рымар пісаў, што ягоную жонку адмовіліся выпусціць пад заклад, хаця следства пра гэта прасіла.

Марыя Рымар ляцела транзітам праз Беларусь з Кіева ў Маскву. Яе затрымалі 7 ліпеня ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» за няўдалы жарт пра тратыл у багажы. 8 ліпеня Следчы камітэт завёў у дачыненні да Рымар крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку. Жанчыне пагражае да пяці гадоў турмы.

У Самары Марыя Рымар вядомая як грамадская актывістка, яна юрыст грамадскага ЛГБТ-руху «Аверс».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў