Расейцы выступаюць супраць знішчэння санкцыйных прадуктаў


За петыцыю на сайце change.org ужо падпісаліся больш за 150 тысяч асобаў. Яе аўтары патрабуюць аддаць непажаданыя харчы грамадзянам, якія жывуць у нястачы, паведамляе «Бі-бі-сі».

«Навошта нам знішчаць свежыя еўрапейскія прадукты, якімі можна накарміць ветэранаў, пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных, пацярпелых ад прыродных катаклізмаў і іншых, хто патрабуе».

У Крамлі ўжо адрэагавалі: прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў нагадаў, што ўказ пачне дзейнічаць 6 жніўня і з’яўляецца абавязковым для выканання.

Згодна з новым законам, прадукты, якія трапілі пад эмбарга, будуць знішчаць «любым даступным спосабам»: выліваць, спальваць, закапваць. Учора ў Самары пазбавіліся ад 114 тон свініны.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў