«Расейцаў Пуціна не абслугоўваем»: польская рэстаўрацыя байкатуе турыстаў з Расеі


У адной з рэстаўрацыяй польскага гораду Сопат перасталі абслугоўваць турыстаў з Расеі, якія падтрымліваюць палітыку расейскага прэзідэнта, піша «Незалежная» газета. Гаспадар кажа, што гэта пратэст супраць агрэсіі Пуціна ва Украіне.

«Я раблю гэта, таму што думаю, рускае грамадства нясе агульную адказнасць за тое, што адбываецца ва Украіне. Расейцы паводзяць сябе пасіўна, маўчаць, не пратэстуюць, а падтрымліваюць дзеянні Пуціна», – сказаў уладальнік рэстаўрацыі Ян Хермановіч.

Ён дадаў, што калі ўсё ж да яго прыходзяць расейскія кліенты, ён дае ім шанец. «Я размаўляю з імі і пытаюся, ці падтрымліваюць яны Пуціна. Пускаю тых, хто асуджае тое, што ён робіць ва Украіне».

Паводле рэстаратара, яго не турбуе, што бізнес страціць: мне не патрэбны іх рублі, – кажа Хермановіч. – Большасць польскіх кліентаў падтрымлівае мяне. У мяне таксама ёсць сігнал ад іншых рэстаратараў, якія гатовыя далучыцца да пратэсту. На поўдні Польшчы ўласнікі гатэляў ужо анулююць броні, зробленыя расейцамі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў