Пермскі журналіст выклікаў Аляксандра Арлова на дуэль. Той прыняў выклік.
Тэлежурналіст з Пермі Раман Чэціняшчэ 4 жніўня прапанаваў спарынг Аляксандру Арлову, які ўдарыў карэспандэнта НТВ Мікіту Разважаева ў наўпроставым эфіры на святкаванні Дня дэсантніка ў маскоўскім Парку Горкага.
У размове з РИА Новости Чэцін заявіў, што гатовы да бою ў любы час.
«Гэта не павінна здарыцца недзе ў падваротні за плотам, а на адмысловай пляцоўцы з гледачамі. Я згодны на любы горад, які ён абярэ», – сказаў Чэцін.
10 жніўня Арлоў (вядомы ў сеціве пад нікам «Калабок Яраслаўкін») адказаў, што прымае выклік і гатовы сустрэцца «на лобным» месцы.
У сваім адказе ён не падаў ніякай інфармацыі пра магчымае месца і дату бою.
ДД