Расеец, узяты ў палон пад Луганском, прызнаўся, што ён служыць у расейскай арміі


Расеец Віктар Агееў, які быў узяты ў палон пад Луганскам украінскімі салдатамі, распавёў у інтэрвʼю ТСН, што мае дзейны кантракт з Мінабароны Расеі.

Паводле Агеева, у сакавіку 2017 года ён паступіў на кантрактную службу ў вайсковую частку ў Новачаркаск, а ўжо праз чатыры дні яго адправілі на Данбас. «Грошы плацяць. Служба ёсць служба», – пракаментаваў гэта Агееў у размове з журналістамі.

Агееў адзначыў, што ў Луганскую вобласць ён паехаў разам з Аляксандрам Шчэрбай, які загінуў у баю з украінцамі.

Украінскія вайскоўцы затрымалі Агеева 24 чэрвеня падчас сутычкі з групай выведкі ЛНР і адразу абвясцілі, што ён зʼяўляецца расейскім кантрактнікам. Мінабароны РФ у сваю чаргу адмовілася ад Агеева, заявіўшы, што ў расейскай арміі ён не служыць.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў