Расеец спрабаваў правезці праз мяжу фашыстоўскія корцікі

photo

Берасцейскія мытнікі канфіскавалі на памежным пераходзе «Варшаўскі мост» некалькі адзінак халоднай зброі часоў ІІ Сусветнай вайны.

Нямецкія корцікі і цясак з нацысткай сімволікай увезці ў Беларусь спрабаваў грамадзянін Расеі, які праязджаў праз мяжу на ўласным аўце. Халодная зброя знаходзілася ў салоне аўтамабіля сярод асабістых рэчаў.

Эксперты з Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў прызналі, што знойдзеныя корцікі і цясак зʼяўляюцца аўтэнтычнай зброяй 1934-1937 гг., зробленыя ў Нямеччыне. Падобны корцік нямецкага афіцэра Люфтваффэ каштуе ў Расеі каля BYN 2 тысячаў.

Паводле беларускага заканадаўства, перавоз падобных рэчаў праз мяжу дапускаецца толькі паводле адмысловага дазволу.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары