Расеец атрымаў 7 гадоў калоніі за забойства знаёмага лыжкай для абутку


Вырак 20-гадоваму жыхару Новасібірску вынес Дзяржынскі раённы суд.

Забойства адбылося ў канцы кастрычніка 2017 года. Малады чалавек прыйшоў у госці да 43-гадовага знаёмага. Яны разам пілі алкаголь. Канфлікту не было, але калі юнак абуваў красоўкі з дапамогай абутковага шуфліка, спаніэль гаспадара кватэры накінуўся на яго і схапіў чаравік.

Хлопец ударыў сабаку лыжкаю. Пачалася штурханіна, падчас якой госць нанёс гаспадару не менш як 38 удараў абутковым шуфлікам. Смерць наступіла ад шматлікіх цялесных пашкоджанняў.

Суд прызнаў маладога чалавека вінаватым па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага». Мужчыне прысудзілі пяць гадоў калоніі, але праз ранейшыя ўмоўныя судзімасці пакаранне павялічылі да сямі гадоў калоніі строгага рэжыму.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў