Расеец ехаў абараняць Украіну ад сепаратыстаў – не пусцілі


39-гадовы мужчына планаваў уступіць у добраахвотніцкі батальён у зоне АТА.

Украінскія памежнікі забаранілі ўезд грамадзяніну Расеі, які хацеў прыняць удзел у АТА на баку ўкраінцаў. 39-гадовы мужчына планаваў уступіць у добраахвотніцкі батальён.

Падчас агляду машыны супрацоўнікі памежнай службы Украіны «выявілі ў яго два камуфляжы, берцы, турыстычныя дыванкі, спальныя мяшкі, налакотнікі і накаленнікі, харчовыя дабаўкі і балаклава», – гаворыцца ў паведамленні.

Перасекчы дзяржаўную мяжу мужчыне не дазволілі, забараніўшы ўезд ва Украіну тэрмінам на 3 гады.

ДР, belsat.eu паводле nvua.net

Стужка навінаў