Рарытэт халоднай вайны: Мерлінскі палігон


ўсходнім Палессі Беларусі на мяжы з Украінай раскінуўся вялізны абшар, на якім няма аніводнага населенага пункта.

У 1961-1962 гады тут быў створаны авіяцыйны палігон для краін – удзельніц былога Варшаўскага дагавора. Жыхары вёскі Храпунь, якая існавала з 1451 года, вёсак Колкі, Вілля, Хінічаў, Рубрынь, Мерлінскі хутароў былі выселены. Мерлінскі палігон, быў закрыты ў 1993 годзе.

Раны гэтай шматпакутнай зямлі паступова загойваюцца зарастаюць варонкі і падымаецца малады лес. Людзі з памежных беларускіх і ўкраінскіх вёсак штогод імкнуцца на балоты Мерлінскага палігона па журавіны. Шмат для каго гэты шлях вяртанне ў мінулае, кранальная сустрэча з роднымі мясцінамі, магчымасць наведаць могілкі, дзе пахаваны дзяды і бацькі.

Героі фільма распавядаюць невядомыя факты аб гісторыі выселеных вёсак і стварэнні палігона, разам з аўтарамі разважаюць аб будучыні гэтай зямлі: ці вернуцца сюды людзі, ці зноў тут будуць гучаць выбухі вайны?

belsat.eu

Стужка навінаў