«Раней маглі дазволіць сабе фарш, цяпер толькі сасіскі і каўбасу!» Як эканомяць менчукі

video

Як эканомяць менчукі (Відэа)

Менш на харчаванне, болей на жыллёва-камунальныя паслугі. Звесткі пра тое, як беларусы размяркоўвалі выдаткі ў трэцім квартале сёлета, апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Асноўную частку прыбыткаў жыхары аддаюць на прадукты харчавання, больш за 3 % прыбыткаў – на алкаголь і тытунь, амаль траціна сямейнага бюджэту ідзе на нехарчовыя тавары ды амаль чвэрць – на аплату паслуг.

Прычым у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам сёлета беларусы пачалі больш выдаткоўваць на жыллёва-камунальныя і медычныя паслугі, а таксама на сувязь.

Журналісты «Белсату» распыталі менчукоў, ці яны адчулі рост тарыфаў ЖКГ і коштаў харчоў.

«Жыву, як і раней жыла», – адказвае жанчына.

«Калі раней маглі сабе дазволіць фарш курыны ці свініну, то цяпер толькі сасіскі і каўбасу. Чацвёра дзяцей, разумееце», – кажа іншая апытаная.

«Калі ў наступным годзе мы адмовімся ад таго, што вырошчваем на лецішчы, тады не веру, што выжывем», – выказваецца яшчэ адна жанчына.

«Пост цяпер, вось і эканомлю!», – гаворыць спадарыня на вуліцы.

Больш у відэаматэрыяле.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары