«Раней глядзелі на склад каўбасы, а цяпер на цану: калі танная – бярэм!»


Ці вымушаныя вы ашчаджаць і на чым? Апытанка «Белсату» з менскіх вуліц.

«Мяса вельмі дарагое, таму бярэм курыцу», – кажа жанчына.

Іншая падтрымлівае, адзначаючы, што мяса з рацыёну практычна выключанае.

«Вы ж ведаеце, што заробкі меншыя, чым былі. Адпаведна людзі адмаўляюцца», – заўважае мужчына.

У сваю чаргу маладая дзяўчына распавядае, на чым ашчаджае яна:

«Раней глядзелі на склад каўбасы, тады цэны адпавядалі заробкам. А цяпер ужо глядзіш не на склад каўбасы, а на яе цану. То бок танней, значыць бярэм».

Ад чаго яшчэ адмаўляюцца ў часы крызісу менчукі? Адказы – у відэа вышэй.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў