Раналду аддаў € 275 тысяч прызавых за перамогу на Еўра-2016 хворым дзецям


Нападнік зборнай Партугаліі і мадрыдскага «Рэалу» Крыштыяну Раналду накіраваў прызавыя за перамогу на Еўра-2016 на дабрачыннасць.

Футбаліст пералічыў € 275 тысяч у фонд барацьбы з дзіцячымі анкалагічнымі захворваннямі. Адзначаецца, што форвард «Рэалу» ўчыніў таксама з грашовым бонусам, які належаў яму за перамогу ў Лізе чэмпіёнаў.

Зборная Партугаліі, выйграўшы Еўра-2016, упершыню стала чэмпіёнам Еўропы. У фінальным матчы Крыштыяну Раналду правёў на полі першыя 25 хвілін, пасля чаго праз траўму быў заменены.

МЯ, паводле sports.ru

Стужка навінаў