Рамзан Кадыраў выдаліў скандальнае відэа з «Instagramʼу», але забыў падчысціць афіцыйны youtube-канал і «УКантакце»


У сваім «Instagramʼe» кіраўнік Чачэніі апублікаваў змантаванае відэа з лідарам расейскай партыі ПАРНАС і вядомым журналістам Уладзімірам Кара-Мурзой, якіх кіраўнік Чачэніі паказвае праз снайперскі прыцэл.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=RFaVm579KOM”][vc_column_text]

Альтэрнатыўная спасылка на відэа >>>

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=4GYsSASaQwI”][vc_column_text]«Касьянаў прыехаў у Страсбург за грашыма для расейскай апазіцыі. Хто не зразумеў, той зразумее!», – падпісаў відэа Кадыраў.

Былы расейскі прэмʼер Міхаіл Касьянаў і журналіст Уладзімер Кара-Мурза расцанілі відэа як падбухторванне да забойства і паведамілі, што маюць намер звярнуцца ў паліцыю. Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што даведаўся пра відэа з паведамленняў у СМІ і не гатовы яго пракаментаваць.

12 студзеня падчас сустрэчы сустрэчы з прэсай Рамзан Кадыраў заявіў, што да апазіцыі трэба ставіцца як да здраднікаў і ворагаў народу.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў