Рамзан Кадыраў узяў былога прэмʼера Расеі «пад прыцэл»

video

https://www.youtube.com/watch?v=4GYsSASaQwI

У сваім «Instagramʼe» кіраўнік Чачэніі апублікаваў змантаванае відэа з лідарам расейскай партыі ПАРНАС і вядомым журналістам Уладзімірам Кара-Мурзой.

«Касьянаў прыехаў у Страсбург за грашыма для расейскай апазіцыі. Хто не зразумеў, той зразумее!», – падпісаў відэа Кадыраў.

Былы расейскі прэмʼер Міхаіл Касьянаў і журналіст Уладзімер Кара-Мурза расцанілі відэа як падбухторванне да забойства і паведамілі, што маюць намер звярнуцца ў паліцыю. Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што даведаўся пра відэа з паведамленняў у СМІ і не гатовы яго пракаментаваць.

12 студзеня падчас сустрэчы сустрэчы з прэсай Рамзан Кадыраў заявіў, што да апазіцыі трэба ставіцца як да здраднікаў і ворагаў народу.

Арыгінал відэа апублікаваў тэлеканал «Lifenews». Відэа запісалі ў Страсбургу, куды Міхаіл Касьянаў прыляцеў на сустрэчу з прадстаўнікамі Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу (трэцяя паводле велічыні партыя ў Еўрапарламенце).

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары