Рамзан Кадыраў распавёў пра перадухіленні замаху на ягонае жыццё


Рамзан Кадыраў

Чачэнскі кіраўнік дараваў маладым людзям, якіх напярэдадні затрымалі мясцовыя праваахоўныя органы, паведамляе grozny.tv.

Хлопцаў, нібыта рыхтаваўшых замах на Кадырава-малодшага, адпусцілі пасля выхаваўчай гутаркі, на якой прысутнічалі сваякі няздзейсненых злачынцаў. Сустрэча доўжылася пяць гадзін.

«Кіраўнік рэгіёну даў ім шанец выправіцца», – паведамляе тэлеканал.

Сам Кадыраў падзяліўся відэазапісам з інтэрнэтам. На ім маладзёны з апушчанымі ў падлогу вачыма і заплаканыя маці.

Я уделяю особое внимание работе с молодёжью. Практически ежедневно встречаюсь с молодыми людьми в неформальной обстановке. В воскресенье более пяти часов беседовал с большой группой жителей Аргуна. Как выяснилось, около двадцати человек объединяла лояльность к ваххабистской идеологии. Мозги им засорил так называемый имам-недоучка. Они не имели даже отдалённое представление о личности Абу Бакра аль-Багдади и его покровителях. Им внушалась ненависть к Главе ЧР, как главному врагу ваххабизма. Я пригласил на встречу родителей и родственников, которым подробно рассказали, чем интересуются и увлекаются сыновья. Хорошо, что молодые люди ещё не успели совершить преступление, реально переступить закон. Они искренне заявили, что осознают ошибки, раскаиваются и встанут на путь истины. Родители заверили, что будут жестко контролировать их поведение. #Кадыров #Россия #Чечня #Молодёжь

Видео опубликовано Аллах Велик!!! (@kadyrov_95)

5 кастрычніка мінулага года ў Грозным на святочным канцэрце ў гонар Дня Грознага і Дня наараджэння Рамзана Кадырава адбыўся тэракт: смяротнік падарваў сябе каля рамак-металадэтэктараў, загінулі пяць асобаў, яшчэ дванаццаць былі параненыя. Імпрэзу не адмянілі.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары