Рамзан Кадыраў дазволіў міліцыянту ўзяць другой жонкай школьніцу


Школьніца ў шлюбнай сукенцы, якую сваякі падтрымліваюць за рукі, і сівы мужчына з трыумфальнай усмешкай на твары. Разам з ім усміхаецца і Рамзан Кадыраў. Зноў паказаў Маскве, што ў Чачэніі ён цар і Бог, якому непісаныя законы Расейскай Федэрацыі.

«Што вы тут хочаце! Гэта не Расея, тут Чачэнія!» – такія словы прагучалі на адрас карэспандэнтаў «Камсамольскай праўды», якія зацікавіліся акалічнасцямі скандальнага вяселля 17-гадовай Луізы (ChedyГайлабіевай з 47-гадовым Нажудам Гучыгавым.

Скандальнага з некалькіх прычынаў і ўзрост тут амаль не прычым. Паводле некаторых звестак, нявеста не хацела замуж, а яе наваспечаны жаніх – высокапастаўлены чыноўнік расейскага МУС – ужо мае жонку і сына. У Чачэніі, як і ва ўсёй Расеі, шматжонства забароненае, прынамсі афіцыйна.

Спачатку здавалася, што шум у медыях не дазволіць пайсці супраць права. Першую дату вяселля адмянілі, міліцыянт пачаў сцвярджаць, што ён не мае намеру жаніцца, бо ён шчасліва жыве з цяперашняй жонкай, а дзяўчыну не ведае.

Аднак У справу ўмяшаўся Рамзан Кадыраў, які яшчэ раз давёў расейцам, што закон у Чачэніі – гэта ён сам. І больш ніхто.

Як аказалася, Гучыгаў сапраўды мае жонку, але шлюб з ёй ён узяў не ў ЗАГСе, а ў прысутнасці імама. Паколькі грамадзянскага шлюбу не было, то ніхто і не мог яму забараніць пабрацца шлюбам са школьніцай, на якую запаў уплывовы міліцыянт.

Родныя нявесты тым часам пачалі пазбягаць кантактаў з журналістамі і казаць, што Луіза не супраць шлюбу і мужа старэйшага на 30 гадоў.

Пра гэта заявіла і сама Луіза перад камерамі вядомага прапагандысцкага каналу «LifeNews».

Прэзідэнт не толькі асабіста дазволіў уступаць у шлюб, які ён назваў «вяселлем стагоддзя», але і асабіста завітаў на вяселле. Гэта было шоу!

Пра якую «цывілізаванасць» тут можна казаць. Пагоны міліцыянта і пасада Кадырава павінны змушаць іх хаця б рабіць добрую міну пры дрэннай гульні. Хаця свавольства для такіх як яны, ужо стала нормай. «Шлюбамі мы не займаемся» – заявіў сёння прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, каментуючы шлюбны скандал.


Сітуацыю з вяселлем у Чачэніі каментаваў упаўнаважаны пры прэзідэнту ў правах дзіцяці Павел Астахаў. Паводле яго слоў, раннія шлюбы ў Чачэніі не супярэчаць заканадаўству і з’яўляюцца нормай.

«У Крымінальным кодэксе ёсць артыкул, які прадугледжвае права муніцыпалітэту вызначаць ніжнюю планку шлюбнага ўзросту. У Чачэніі гэта – 17 гадоў, у Башкартастане – 14 гадоў, Маскоўская вобласць – 16 гадоў. А ёсць рэгіёны, дзе ніжняй мяжы няма. Ёсць месцы, дзе жанчыны ўжо ў 27 гадоў зморшчаныя, і па нашых мерках ім пад 50. А наагул Канстытуцыя забараняе ўмешвацца ў асабістыя справы грамадзянаў», – сказаў Астахаў, але праз дзень папрасіў прабачэння за словы пра «зморшчаных жанчын».

Тым часам на Каўказе распачынаецца штогадовы сезон палявання на нявест.

Маладыя дзяўчаты бязвольна будуць прымаць правілы гульні. Уплывовыя (чытай, усёмагутныя) дзяржаўныя службоўцы будуць вяртаць састарэлых нявест у іх сем’і, а пасля зноў будуць красці дзяўчат, бо ў тых краях гэта можа зрабіць кожны.

Так зусім нядаўна сябры 34-гадовага Ахмада выкралі жыхарку Дагестану старшакласніца Зарына. Раней яна бачыла яго толькі адзін раз у жыцці. – «Я сказала яму, што гэта ён «стары дзядзька» і ў мяне вялікія планы». Ён груба адказаў – «Ты будзеш маёй». Праз месяц Зарына выкралі пасля заняткаў школе. Часамі такія кавалеры гвалцяць сваіх ахвяраў, каб у дзяўчыны не было выйсця і яна пагаджалася на шлюб. Дарэчы, Зарыне споўнілася 19 гадоў, і яна ўжо мае двух дзяцей.

У мінулым годзе ў аддзяленні міліцыі трапіла каля 100 заяваў аб выкраданнях дзяўчат. Абаронцы правоў чалавека кажуць, што гэта толькі вяршыня айсбергу. Высокая, як Эльбрус…

cez, belsat.eu/pl

Глядзі таксама
Каментары