Рамонт дарогі па-пінску: шэсць працаўнікоў, адзін конь і... воз асфальту


Курёзнае фота аб тым, як у Пінску адбываецца рамонт дарогаў, змясціў мясцовы жыхар у ФБ-суполцы «Па-першае я з Пінску».

На здымку бачна, як пінскія камунальнікі засыпаюць асфальтам яміны на дарозе. Прычым асфальт прывезлі конем на возе. Каб заліць дзіркі ў дарозе, асфальт разаграваюць газавай гарэлкай.

Агулам у гэтай спецаперацыі дарожнікаў бяруць непасрэдны ўдзел шэсць камунальнікаў, яшчэ адзін прылёг на траўцы.

ВМ, belsat.eu

Фота Леў Кравец

Стужка навінаў