Рамонт без правілаў у Светлагорску: жыхары скардзяцца на цвіль, недаробкі і вільгаць


Жыхары дому па вуліцы Леніна ў Светлагорску скардзяцца на жудасна праведзены капітальны рэмонт.

Цвіль, недаробкі і вільгаць – невялікі спіс таго, што атрымалі пасля рамонту жыхары дому нумар 10 па вуліцы Леніна, што ў Светлагорску.

Фармальна працы завершаныя, а таму ад людзей патрабуюць пакінуць часовае жытло. Пры гэтым недаробкі ды парушэнні вымяраюцца дзясяткамі.

Змагаюцца ж з камунальнікамі толькі самыя мужныя жыхары. Сярод іх – інвалід першай групы Юрый Ляшэнка.

«Капітальны рамонт гэтага дому пачаўся ў лістападзе 2012 года, калі дзейнічаў закон аб будаўніцтва капітальных збудаванняў. Павінны былі быць замененыя вокны, міжпакаёвыя дзверы, выкананы шэраг іншых пытанняў. Нічога гэтага не зрабілі», – кажа Юрый Ляшэнка.

Жыхары і хацелі б не быць «прыдзірлівымі» ды хутчэй вярнуцца дадому з часовага жытла, але цяжка не заўважыць відавочнага.

Гісторыя цалкам – у відэа вышэй.

Стужка навінаў