Радзівілы XX стагоддзя, пра якіх вы не ведалі


Прадстаўнікі славутага беларускага роду Радзівілаў ў ХХ стагоддзі, пра якіх вы наўрад ці ведалі – у нашай новай інфаграфіцы.

Варта ўзгадаць славуты беларускі род, як на памяць прыходзіць шэраг гістарычных постацяў: Уршуля Радзівіл, Барбара Радзівіл, Мікалай «Чорны», Мікалай Руды, Міхал Казімір «Рыбанька», «Пане Каханку» ды шмат іншых.

Але што было пасля Леана Радзівіла – апошняга нясвіжскага ардыната? Хіба прадстаўнікі вялікага беларускага роду раз’ехаліся па еўрапейскіх краінах ды нідзе сябе больш не праявілі? Адказ на гэтае пытанне вы знойдзеце ў нашай новай інфаграфіцы.

Сярод найбольш заўважных Радзівілаў ХХ стагоддзя можна прыгадаць наступных:

Леон Канстанцін Радзівіл – унук французскага мільярдэра Франсуа Блана, стрыечны брат прынцэсы Мары Банапарт. Быў сябрам Марсэля Пруста, які зрабіў яго прататыпам персанажа свайго рамана «У пошуках страчанага часу«.

Кацярына Радзівіл займела рэпутацыю аферысткі ды хацела быць пісьменніцай. Менавіта пра яе Пікуль напісаў аповед «Дама з Гоцкага альманаха»

Станіслаў Альбрэхт Радзівіл бадай адзін з найбольш заўважных прадстаўнікоў Радзівілаў сучаснасці. Быў павераным у справах польскага ўраду ў выгнанні ў Лізе Нацый, дэлегатам Польскага Чырвонага Крыжа, гандляром нерухомасці. Узначальваў авіякампанію «Olympic Airways». Сярод яго сяброў такія асобы, як Джон Кенэдзі Арыстоцель Анасіс, а таксама Уінстан Чэрчыль ды Трумэн Капотэ.

Ягоны сын Энтані Радзівіл вядомы як амерыканскі тэлевізійны кінарэжысёр, аўтар праграмаў, журналіст. Двойчы быў намінаваны на прэмію Эмі. Цікавым фактам з’яўляецца тое, што ён быў пляменнікам Жаклін Кенэдзі.

КС, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары