Радыяцыйны фон у Беларусі ў норме, нягледзячы на ​​пажар у «Чарнобыльскай пушчы»


Пажар на тэрыторыі лесакамбінату ў «Чарнобыльскай пушчы» у зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС не паўплываў на радыяцыйны фон: на раніцу 30 красавіка ён не перавышае норму. Пра гэта заяўляе беларускі МНС.

Ратавальнікі і пажарныя працягваюць трымаць на кантролі маніторынг пажару ў зоне адчужэння паблізу ЧАЭС. Сачыць за сітуацыяй радыяцыйнага фону можна самастойна на сайце Службы радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу беларускага Гідраметцэнтру.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх уладаў, на сённяшнюю раніцу пажар цалкам ліквідаваны і распаўсюджванне агню адсутнічае. Працягваецца тушэнне асобных агмянёў узгарання.

ДР паводле interfax.by

Стужка навінаў