Рада і Сакратарыят ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» пракаментавалi сітуацыю з «Белсатам»


Рада і Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” далучыліся да кампаніі падтрымкі тэлеканалу “Белсат”. Пісьменнікі  занепакоеныя сітуацыяй з незалежным беларускамоўным каналам.

ГА “СБП” заклікае польскі бок перагледзець планы адносна ліквідацыі “Белсату”.

“Белсат” цягам 9 год свайго існавання шырока асвятляў культурніцкую сітуацыю, выступаў трыбунай для дзеячоў культуры, незалежных літаратараў, мастакоў, музыкаў, якія не маюць у Беларусі  доступу да афіцыйнага тэлебачання і СМІ наогул.

Незалежныя крыніцы інфармацыі  з’яўляюцца неад’емнай часткай існавання дэмакратычнай еўрапейскай супольнасці.

Iх аслабленне і ліквідацыя пакідаюць беларусаў безабароннымі, што ва ўмовах татальнай русіфікацыі і ваяўнічага наступу “Рускага свету” без перабольшання можа мець самыя драматычныя наступствы.

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” выказвае спадзяванне, што польская дзяржава знойдзе магчымасць захаваць тэлеканал “Белсат” і застанецца вернай прынцыпам свабоды слова і дэмакратыі. Тым больш, яна сама напрацягу дзесяцігоддзяў цярпела ўціск дыктатуры.

Больш матэрыялаў пра СПБ тут.

ВД, паводле lit-bel.org

Глядзі таксама
Каментары