Рада дазволіла ўводзіць ва Украіну міратворцаў ААН і ЕЗ


За адпаведны законапраект прагаласавалі 240 народных дэпутатаў.

У дзеючы закон аб знаходжанні падраздзяленняў замежных войскаў на тэрыторыі Украіны дадалі пункт, які прадугледжвае, што такія войскі могуць быць дапушчаныя ва Украіну для «прадастаўлення Украіне, па яе просьбе, дапамогі ў выглядзе правядзення на яе тэрыторыі міжнароднай аперацыі па падтрымцы міру і бяспекі на падставе рашэння ААН і/або ЕЗ».

Пры гэтым, законам забаранілі ўдзельнічаць у такіх аперацыях краінам, якія «развязваюць супраць Украіны ўзброеную агрэсію», што выключае ўдзел у міратворчых аперацыях Расею. Як вядома, Вярхоўная Рада прызнала Расею краінай-агрэсарам, з-за незаконнай анексіі Крыму і развязвання агрэсіі на Данбасе. Украіна выступае з ініцыятывай увесці на Данбас міратворцаў ААН або паліцэйскую місію ЕЗ.

ЮВ, belsat.eu, паводле racyja.com

Стужка навінаў