Рада бяспекі ААН ухваліла больш жорсткія санкцыі супраць Паўночнай Карэі


Дакумент прынялі пасля таго, як ЗША пайшлі на значныя саступкі і адмовіліся ад увядзення поўнай забароны на пастаўкі ў КНДР нафты і прадуктаў яе перапрацоўкі, а таксама іншых жорсткіх мер.

Тым не менш, рэзалюцыя давяла рэжым санкцый у дачыненні да КНДР да вельмі суровага.

Акрамя абмежаванняў на пастаўкі ў краіну вуглевадародаў і ліміту на пастаўкі Пхеньянам сырой нафты, КНДР не зможа купляць кандэнсат і газакандэнсатную вадкасць і не зможа прадаваць тэкстыль.

Як заявіла пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Хэйлі, Пхеньян яшчэ не прайшоў «кропку незвароту» ў пытанні аднаўлення адносін з сусветнымі дзяржавамі.

«Новае ўзмацненне санкцый не дастаўляе нам задавальнення. Мы не шукаем вайны. Рэжым КНДР яшчэ не прайшоў кропку незвароту. Калі яны пагодзяцца спыніць сваю ядравую праграму, у іх ёсць шанец. Калі яны дакажуць, што могуць жыць у свеце, свет таксама будзе жыць мірна… Выбар за імі», – адзначыла дыпламатка.

Кім Чэн Ын паабяцаў ЗША «боль і пакуты» у выпадку новых санкцыяў супраць КНДР.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў