Рада Бяспекі ААН абмяркуе сітуацыю ў Іерусаліме


Рада Бяспекі ААН у панядзелак правядзе пазачарговае пасяджэнне для абмеркавання новай хвалі гвалту паміж ізраільцянамі і палестынцамі – самых жорсткіх сутыкненняў паміж імі за некалькі гадоў.

Сутыкненні пачаліся вечарам у суботу ў Старым горадзе Іерусаліма пасля таго, як улады зачынілі мусульманам доступ да святыні, якую яны ўшаноўваюць як «высакароднае святыню», тады як прыхільнікі юдаізму называюць яе Храмавай гарой. Сотні мужчын-мусульманаў дэманстратыўна сабраліся непадалёк на вячэрнюю малітву і пратэставалі супраць усталявання металадэтэктараў.

Ізраіль паведаміў у нядзелю аб арышце, па меншай меры, 25 чалавек, у тым ліку членаў групоўкі баевікоў ХАМАС, якія, як лічаць ізраільскія афіцыйныя асобы, удзельнічалі ў нядаўніх сутычках.

ІІ, belsat.eu, паводле «Голасу Амерыкі»

Стужка навінаў