Рада БНК асудзіла арышт Мікалая Статкевіча і заклікала 8 верасня выйсці на Кастрычніцкую плошчу


Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу выступіла з заяваю. У ёй асуджаецца арышт сустаршыні БНК Мікалая Статкевіча і гучыць заклік да грамадства арганізавана супрацьстаяць уцягванню Беларусі ў вайскова-палітычныя блокі.

«Мы не мусім паддавацца ціску рэжыму, у якога няма ніякіх іншых спосабаў і сродкаў для ўтрымання ўлады, апроч рэпрэсіяў. Свабода Беларусі каштуе нашых высілкаў дзеля барацьбы за яе.

Патрабуючы неадкладнага вызвалення, спынення палітычнага пераследу нашых таварышаў, мы лічым справай гонару правесці 8 верасня акцыю «За мірную Беларусь!», у падрыхтоўцы якой яны прымалі ўдзел».

Паводле Някляева, акцыя 8-га верасня, якая мусіць адбыцца а 19 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы Менску, будзе таксама выказваннем салідарнасці з усімі рэпрэсаванымі ў краіне.

belsat.eu

Стужка навінаў