Два браты, якія працуюць у гарадскім пасёлку Акцябрскі на прадпрыемстве ПМК-37 (перасоўная механізаваная калона) распавялі Лукашэнку, што іх хочуць звольніць.
З гэтай нагоды яны запісалі троххвілінны ролік, які выклаў на сваім акаўнце карыстальнік Парфеній Майскі.
Адзін з аўтараў звароту Валерый Даніленка сцвярджае, што пасля раней размешчанага ў сеціве роліка, у якім ён скардзіўся на начальства, кіраўніцтва ПМК-37 вырашыла не працягваць з ім працоўны кантракт і прыгразіла, што новую працу ў раёне браты не знойдуць.
Мужчыны сцвярджаюць, што ў раёне даўно не праводзіўся капітальны рамонт шлюзаў, а вінаватымі робяць рабочых.
Начальнік Кастрычніцкага ПМК-37 Аляксандр Быхан у каментары БелаПАН пацвердзіў, што кантракт з братамі Даніленка не працягнуць. Аднак паводле яго, прычына не ў відэазапісе, а неналежным выкананні працоўных абавязкаў.