Рабаўнік-азербайджанец застрэліў беларуса ў Санкт-Пецярбургу


Злодзей хацеў збегчы з месца злачынства і застрэліў 31-гадовага беларуса.

Нападніка затрымалі. Інцыдэнт здарыўся 25 кастрычніка ў адным з раёнаў Санкт-Пецярбургу.

Мігрант з Азербайджана хацеў абакрасці мясцовае садаводства, паведамляе piter.tv. З сабой у яго быў траўматычны пісталет. Калі гаспадар участка паспрабаваў спыніць зламысніка, той выстраліў і трапіла беларусу ў правую скронь.

Азербайджанца затрымалі ў другой частцы гораду. Супраць яго распачалі крымінальную справу за забойства.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў