Пытанне тыдня. Як змянілася жыццё беларусаў пасля прэзідэнцкіх выбараў?

video

Ці задаволеныя беларусы сваім эканамічным становішчам і за каго б прагаласавалі, калі б прэзідэнцкія выбары былі сёння?

Апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі больш за пяць месяцаў таму. За гэты час улады паспелі пагуляць з тарыфамі на паслугі ЖКГ, увесці падатак на прыбыткі па ўкладах насельніцтва і адпусціць курс беларускага рубля ў адносінах да долара. Выраслі тарыфы на праезд у сталічным грамадскім транспарце. Наперадзе беларусаў чакае павышэнне пенсійнага ўзросту.

Глядзіце яшчэ >>>Аляксандр Ярашук: Цягам года-двух заробкі ў Беларусі ўпадуць да 200$

Стала вядома, што вырастуць таксама кошты на званкі са стацыянарных тэлефонаў.

Як змянілася жыццё ў Беларусі з моманту абрання Аляксандра Лукашэнкі пяціразовым кіраўніком Беларусі і за каго б беларусы аддалі свае галасы, калі б прэзідэнцкія выбары былі сёння?

З гэтымі пытаннямі карэспандэнты БелаПАН выйшлі на вуліцы Менску.

МЯ, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары