«Малочная вайна» Масквы і Менску можа скончыцца 19 чэрвеня


Кропка ў спрэчцы аб пастаўках беларускай малочнай прадукцыі на расейскі рынак, магчыма, будзе пастаўленая ў аўторак.

Пра гэта паведаміла тэлебачанне СТБ.

19 чэрвеня пройдзе паседжанне Еўразійскай эканамічнай камісіі. Са сваймі аргументамі ўжо выступілі Рассельгаснагляд і Мінсельгасхарч Беларусі. Калегія вывучыла дакументы і рыхтуецца вынесці вердыкт.

Міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Цімур Жаксылыкаў пракаментаваў сітуацыю наступным чынам:

«Кожны раз, калі мы сутыкаемся вось з такімі праблемнымі сітуацыямі, якія закранаюць вялікае кола вытворцаў і спажыўцоў прадукцыі, гэта вельмі балюча і трывожна для ўсіх. Але тут неабходна разабрацца, аб чым ідзе гаворка. Ёсць спрэчка двух бакоў. Адзін бок кажа, што вылучаюцца неабгрунтаваныя патрабаванні. Іншы бок кажа аб парушэнні тэхнічных патрабаванняў».

«Аб’ектыў» пра «малочную вайну»

З 6 чэрвеня Расея ўвяла часовыя абмежаванні на некаторыя віды беларускай малочнай прадукцыі ў тары аб’ёмам, большым за 2,5 літры. У той жа час 11 чэрвеня абмежаванні з шэрагу прадпрыемстваў былі знятыя.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў